Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Чым вы аддаеце перавагу займацца ў суботу?
Всего 23 человека
Голосование
Як вы ставіцеся да дзелавога стылю адзення ў школе?
Всего 20 человек
Голосование
Як Вам новы сайт?
Всего 54 человека

Гісторыя школы

Дата: 26 января 2017 в 14:59, Обновлено 28 января 2017 в 13:18

ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ "МАЛЕШАЎСАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА"

      Першыя звесткі аб школе маюцца ў архіўным дакуменце “Ведомость о состоянии Приходских школьных заведениях при церквах состоящих в ведомстве Благочиния в Округе Мозырского Уезда за 1875 год” ад 23 снежня 1875 года. Там яна запісана як багаслоўскае вучылішча, у якім вучылася 8 хлопчыкаў. Настаўнічаў у той час нейкі дзьячок Паруковскі. У тым самым дакуменце адзначаецца, што “студэнты” навучаюцца чытанню па “Азбукам”, могуць пісаць пад дыктоўку, прайшлі на памяць Кароткі Катахізіс.

          У пачатку XX стагоддзя царкоўна-прыходская школа складалася з чатырох класаў. Вучні ўсіх класаў займаліся ў адным пакоі – у хатцы пры царкве, якая ў той час была ў в. Малы Малешаў. Будынак гэтай школы пры царкве быў пабудаваны ў 1903 годзе. Святар Мікалай Рыгоравіч Слупскі быў загадчыкам школы з 1904 года, а настаўнікам працаваў Жук Іван Станіслававіч. Першым урокам  быў Закон Божы.

        Па архіўным дакументам у 1911 годзе ў школе было 4 выпускнікі – усе хлопчыкі. К 20 снежня 1911 года ў школе налічвалася 40 вучняў: 36 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, з іх “у 1-ым аддзяленні” – 11, “у 2-ім аддзяленні” – 17, “у 3-ім аддзяленні” – 7, “ у 4-ым аддзяленні” – 5. 

     Пасля рэвалюцыі першымі настаўнікамі былі дзеці дзяка Пятра Крычэўскага – Сымон Пятровіч, які скончыў Нясвіжскую семінарыю, і Ірына Пятроўна.

     У 30-я гады школа стала 7-гадовая. У сярэдзіне 30-х гадоў узначальваў яе Уладзімір Карнеевіч Пятрушка. К канцу 30-х гадоў дырэктарам школы з’яўляўся Аляксандр Мацвеевіч Назаранка. Тады настаўнікамі працавалі Падрэзянка, Міхалішын, Бутакоў, Аляксандр Мікалаевіч Жолуд, Вольга Залатарэнка, Ева Іванаўна Швед, Ганна Фёдараўна Каўтунова. Ужо ў той час адна з былых выпускнікоў Малешаўскай школы працавала ў сваёй школе настаўніцай – гэта Вольга Мацвееўна Шаўчук.

     У апошнія гады перад Вялікай Айчыннай Вайной узначальваў школу Жылінскі (нажаль імя і імя па бацьку не захавалася).

     Адразу ж пасля вызвалення Тураўшчыны, 1 верасня 1944 года дзеці зноў змаглі пайсці ў школу. Спачатку школа была пачатковая – не хапала настаўнікаў. Загадвала школай Шаўчук Вольга Мацвееўна. Паступова Малешаўская пачатковая школа вырасла зноў у сямігадовую. Вырас яе выкладчыцкі калектыў.

      Першым дырэктарам пасляваеннай сямігодкі (з 1948 па 1951) быў Блоцкі Аляксей Яўстафавіч

Блоцкі А.Я. – нашы часы, каля помніка загінуўшым у гады ВАВ, г.Тураў

Разам з ім працавалі ў той час былы выпускнік школы, інвалід Вялікай Айчыннай вайны Клімовіч Мікалай Паўлавіч са сваёй жонкай – Марыяй Міхайлаўнай, Мікалай Антонавіч і Ганна Рыгораўна Шаўчукі, Аляксандр Сяргеевіч і Марыя Сцяпанаўна Кулакевічы.

Змяняліся гады і разам з імі мянялася кіраўніцтва школай і яе настаўнікі. Школу ўзначальвалі Канстанцін Іванавіч Касабуцкі, Фёдар Васільевіч Селівончык (з’яўляўся дырэктарам школы да 15 жніўня 1957 года):

  Селівончык Фёдар Васільевіч – дырэктар школы

Фёдар Піліпавіч Сіраж (з’яўляўся дырэктарам Малешаўскай сямігадовай школы з жніўня 1957 года да 1960 года). У гэты час настаўнікамі працавалі Купрыенка Ганна Пятроўна, Комар Мікалай Фёдаравіч, Шынкарчук Аляксей Фёдаравіч, Блоцкая Таццяна Мікалаеўна, Шайграцова Валянціна Сямёнаўна, Кошман Галіна Ігнатаўна, Чорная Надзея Максімаўна, Кандратовіч Вольга Васільеўна, Краўцова Аліна Мікалаеўна, Чарнушэвіч Любоў Паўлаўна, Канапліцкая Надзежда Антонаўна, Кулакевіч Валянціна Леонцьеўна, Клімовіч Мікалай Паўлавіч, Клімовіч Марыя Міхайлаўна, Шаўчук Вольга Мацвееўна.

На здымку злева на права: Шайграцова Валянціна Сямёнаўна, Шаўчук Вольга Мацвееўна, Кошман Ева Мартынаўна

Блоцкая Таццяна Мікалаеўна

Шынкарчук Аляксей Фёдаравіч

З 1960 па 1964 гады дырэктарам школы быў Аляксей Дзмітрыевіч Углоў.   З 1962 году школа стала 8-гадовая.

    З 1964 па 1977 гады школу ўзначальваў Зубараў Уладзімір Пятровіч, а яго жонка Валянціна Васільеўна выкладала нямецкую мову.

Лінейку праводзіць дырэктар школы Зубараў У.П. каля будынка старой школы.

Піянерская лінейка

           К канцу 60-х гадоў школа была ўкамплектавана амаль аднымі былымі выпускнікамі:

Кошман Міхаіл Барысавіч – з 1964 года настаўнік матэматыкі–працаваў у школе 39 гадоў, выйшаў на пенсію ў 2003 годзе, з ліпеня 1991 па снежань 1992 года працаваў дырэктарам школы:

 

Кошман М.Б. – настаўнік матэматыкі,

Кошман А.А. – настаўнік беларускай мовы і літартауры

Кісялёва Марыя Мікалаеўна – з 1963 года настаўніца пачатковых класаў – працавала ў школе 38 гадоў, выйшла на пенсію ў 2001 годзе:

Клімовіч Мікалай Паўлавіч – 42 гады працаваў ў школе, з 1951 года намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, увесь час выкладаў  беларускую мову і літаратуру, выйшаў на пенсію ў 1993 годзе (на здымку справа),

Кошман Аляксандр Аляксандравіч – 35 гадоў працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры і гісторыі, з  1967 года па 2002 год, з жніўня 1986 па красавік 1989 года працаваў дырэктарам школы (на здымку злева)

Кошман Ева Мартынаўна – працавала ў школе 29 гадоў - з 1964 года па 1993 год, спачатку настаўніцай пачатковых класаў, а затым і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры:

Варвановіч Валянціна Піліпаўна – 34 гады працавала ў школе – з 1964 года  па 1998 год, спачатку піянерважатай, а затым  бібліятэкарам:

Блоцкі Святаслаў Іванавіч – настаўнік фізікі, працаваў у школе з 1974 года па снежань 2002 года, спачатку настаўнікам працоўнага навучання, а затым настаўнікам фізікі.

Каралец Любоў Сцяпанаўна – настаўніца беларускай мовы і літаратуры, працавала ў школе 39 гадоў – з 1969 года па 2008 год

Точка Вольга Паўлаўна – працавала ў школе 30 гадоў, з 1978 года па 2008 год, спачатку настаўніцай спеваў, потым выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўніцай пачатковых класаў, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, сацыяльным педагогам

Разам з імі таксама працавалі:

Клімовіч Марыя Міхайлаўна – настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Кошман Раіса Паўлаўна – настаўніца пачатковых класаў, працавала ў школе з 1972 года па 2010 год

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.